Выдавец «Медиазоны» і ўдзельнік панк-групы Pussy Riot Пётар Вярзілаў трапіў у рэанімацыю з прыкметамі хімічнага атручэньня.
Пра гэта са спасылкай на Вераніку Нікульшыну, дзяўчыну Вярзілава, паведамляе «Медуза».
Вярзілава даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленьне ўвечары 11 верасьня, калі ён пачаў страчваць зрок, здольнасьць размаўляць і перасоўвацца. Гэта адбылося неўзабаве пасьля пасяджэньня суду, дзе разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненьні Нікульшынай.
Блізкіх Вярзілава адмаўляюцца пускаць да яго ў палату. Лекары заявілі Нікульшынай толькі тое, што Вярзілаву паставілі дыягназ «атручэньне», ён знаходзіцца ў цяжкім стане, але рэагуе на сваё імя.