ЗША адклікалі для кансультацый дыпляматаў з Лацінскай Амэрыкі

Хізэр Нойерт

Злучаныя Штаты адклікалі для кансультацый кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў у Дамініканскай Рэспубліцы, Сальвадоры і Панаме.

Паводле словаў прадстаўніка Дзяржаўнага Дэпартамэнту Хізэр Нойерт, адкліканьне паслоў зьвязанае з тым, што гэтыя краіны раней разарвалі дыпляматычныя дачыненьні з Тайванем.

«На кансультацыях дыпляматы абмяркуюць, як ЗША могуць падтрымаць дэмакратычныя інстытуты і эканоміку ў Цэнтральнай Амэрыцы і на Карыбах», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце Дзяржаўнага Дэпартамэнту.

ЗША падтрымліваюць адносіны з Тайванем, хоць афіцыйна яго не прызнаюць. Пэкін ня раз зьвяртаў увагу на недапушчальнасьць кантактаў Вашынгтону і Тайваня, якія ідуць насуперак палітыцы «аднаго Кітаю». Яна зьяўляецца палітычнай асновай амэрыкана-кітайскіх адносін. Кітай лічыць Тайвань сваёй тэрыторыяй.