Камітэт абароны журналістаў, які базуецца ў Нью-Ёрку, заклікаў улады Узбэкістану спыніць перасьлед блогераў, якія пішуць на рэлігійныя тэмы ў сацыяльных сетках, а таксама вызваліць прынамсі чатырох асоб, арыштаваных за іх публікацыі.
Паліцыя, паводле паведамленьняў СМІ, правяла арышты ў пэрыяд з 28 жніўня па 4 верасьня ў некалькіх узбэцкіх гарадах.
Затрыманыя блогеры пішуць на сацыяльныя і рэлігійныя тэмы, часта выступаючы за ўзмацненьне ролі ісламу ў грамадзтве. Амаль усё яны пераважна публікуюць свае камэтары ў Facebook. З прычыны абмежаваньняў на незалежную прэсу ва Ўзбекістане, Facebook зьяўляецца асноўнай плятформай, якая выкарыстоўваецца блогерамі ў краіне.
Пры кіраваньні памерлага прэзыдэнта Іслама Карымава, ва Ўзбэкістане меў месца жорсткі кантроль над ісламам і вернікамі, якія практыкавалі рэлігію за межамі кантраляваных дзяржавай мячэцяў.
Пасьля сьмерці Карымава ў верасьні 2016 году ва Ўзбэкістане выпусьцілі дзясяткі палітычных зьняволеных.
Прэс-сакратар Генэральнай пракуратуры Ўзбэкістану Сураё Рахмонаў не адказаў на тэлефонны запыт Камітэту абароны журналістаў аб нядаўніх арыштаў.
Чатыры затрыманыя ў апошнія дні блогеры асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў ад 10 да 15 сутак і грашовых штрафаў.