Праваахоўнікі паведамляюць пра некалькі загінулых падчас страляніны, якая адбылася ў гандлёва-забаўляльным цэнтры ў Флорыдзе. Дакладная колькасьць ахвяраў пакуль высьвятляецца. Некалькі параненых дастаўленыя ў шпіталь, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Офіс шэрыфа ў Джэксанвілі, горадзе на паўночным усходзе Флорыды, паведаміў, што як найменей адзін падазраваны быў забіты, але не падаў у Twitter ніякіх падрабязнасьцяў.
One suspect is dead at the scene, unknown at this time if we have a second suspect. Searches are being conducted. https://t.co/qBJvkaO7xT
— Jax Sheriff%27s Office (@JSOPIO) August 26, 2018
Паліцыя заклікала пазьбягаць месца здарэньня, пакуль не адноўленая бяспека.
Між тым, тэлеканал WJXT-TV паведаміў, што ў выніку страляніны забітыя да чатырох чалавек і больш за дзясятак атрымалі раненьні.
Паведамляецца, што страляніна адбылася падчас турніру па відэагульням у бары ў гандлёва-забаўляльным цэнтры. Цяпер мясцовасьць знаходзіцца пад аховай паліцыі і пажарных, дарогі вакол месца інцыдэнту перакрытыя.