Як разьвітваліся з Алесем Ліпаём. ФОТА

Алесь Ліпай - заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру.

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёну. У 1988 годзе, падчас вучобы на факультэце журналістыкі БДУ, перасьледаваўся за ўдзел у вырабе самвыдатаўскай насьценгазэты «Лірнік».

БелаПАН быў генэральным партнэрам менскага мітынгу-канцэрту «Сьвята Незалежнасьці», прысьвечанага 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ліпай выступаў на сьвяце, сярод іншага заклікаў да салідарнасьці з затрыманымі з палітычных прычын, зачытаў верш Уладзімера Някляева, які той напісаў за кратамі.

Алесь Ліпай - аўтар перакладу на беларускую мову Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў перавозку ў Беларусь больш як тысячы кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Нямеччыне, і распаўсюдзіў іх па школах ды бібліятэках.

У 1989 годзе Ліпай стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі.​ На фота ў цэнтры журналісты Віталь Цыганкоў і Франак Вячорка трымаюць разьвітальны вянок ад Радыё Свабода. Справа - журналіст Сяргей Абламейка.

Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, экс-старшыня БАЖ Жана Літвіна, прэсавы сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі

Галоўная рэдактарка агенцтва БелаПАН Ірына Леўшына.

Сябар Алеся Ліпая журналіст Андрэй Аляксандраў.

Выканаўца абавязкаў дырэктара агенцтва БелаПАН Дзьмітры Наважылаў і журналістка Марына Загорская.

Алеся Ліпая пахавалі на могілках у Рудзенску, дзе пахаваныя ягоная маці і сястра.

Алесь Ліпай памёр 23 жніўня 2018 году ў Менску пасьля цяжкой хваробы. Яму было 52 гады.