Саша і Сірожа: «Хацім даць рэбёнку знанья і адправіць у школу! А з нас за эта трэбуюць паборы!»

Праз тыдзень у Беларусі распачынаецца чарговы навучальны сэзон.

Саша і Сірожа рыхтуюцца да школьнага сэзону

Каб сабраць дзіця ў школу, давядзецца выдаткаваць 500-800 рублёў. А калі ў сям’і 3-4 школьнікі? І гэта ня лічачы традыцыйных пабораў з боку адміністрацыі.

Як уціснуць зборы ў адзін заробак? Задаюцца пытаньнем Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча.