Больш за 300 чалавек пацярпелі, калі абрынуўся драўляны памост на музычным фэсьце ў гішпанскім горадзе Віга, паведамляе мясцовае выданьне El Mundo. Інцыдэнт адбыўся падчас канцэрту.
Госьці фэстывалю ўпалі ў ваду пасьля таго, як адзін з выканаўцаў папрасіў іх разам падскочыць на пірсе. Канструкцыя ня вытрымала вагі гледачоў і абрынулася. Усіх пацярпелых шпіталізавалі. Тэрыторыю абшукалі вадалазы, улады заяўляюць, што загінулых няма.
Яшчэ да пачатку фэстывалю плятформу, на якой стаялі наведвальнікі, крытыкавалі з прычыны яе недастатковай трываласьці. Арганізатары фэстывалю настойвалі, што канструкцыя дастаткова ўстойлівая і гледачам нічога не пагражае.