Абласны суд Саратава прызнаў Саратаўскую рэгіянальную грамадзкую арганізацыю інвалідаў, хворых на цукровы дыябэт «замежным агентам». Рашэньне судоў першай і другой інстанцыі засталося ў сіле, паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода»
Па словах былога кіраўніка арганізацыі Кацярыны Рагаткінай, чальцоў арганізацыі не запрасілі на судовае пасяджэньне. Пра месца і час разгляду справы ім не паведамілі.
Суд прызнаў «замежным агентам» былога прэзыдэнта грамадзкай арганізацыі Кацярыну Рагаткіну. Яе аштрафавалі на 50 тысяч рублёў. Падставай для праверкі грамадзкай арганізацыі стала скарга студэнта-мэдыка, які ўзначальваў студэнцкі штаб падтрымкі Ўладзіміра Пуціна на прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле яго слоў, ён чытаў у інтэрнэце, што арганізацыя нібыта існуе на грошы замежных кампаній.