Моцны выбух каля аэрапорту ў Італіі. ВІДЭА 

На дарозе непадалёк ад аэрапорту італьянскага гораду Балёньня адбыўся моцны выбух. Паліцыя паведаміла пра дарожна-транспартнае здарэньне.

Агенцтва Reuters паведаміла са спасылкай на італьянскія мэдыя, што прынамсі два чалавекі загінулі, а больш за 50 былі параненыя. Сьведкі кажуць, што сутыкнуліся два грузавікі, адзін зь якіх перавозіў паліва, а другі — аўтамабілі.