Затрыманы яшчэ адзін пратэстовец каля рэстарацыі ў Курапатах

У суботу затрымалі жыхара Менску Максіма Вінярскага.

Як піша Наша Ніва, Вінярскага даставілі ў Фрунзэнскі РУУС Менску і адпраўляюць у ізалятар на Акрэсціна на 10 сутак.

Алена, сяброўка Максіма напісала ў фэйсбуку, што незразумелы лёс сабакі Вінярскага:

«Пазванілі на мой нумар, паведамілі, дзе стаяць, каб забрала сабаку. Праз 5 хвілін зьехалі, не дачакаўшыся. Макс пазваніў з машыны: яго некуды вязуць з сабакам. Міліцыянт, які званіў мне, не адказвае».

Раней Вінярскага ўжо зьбівала ахова рэстарацыі, але да адказнасьці тады ніхто ня быў прыцягнуты.

Агулам суды завялі ўжо больш за 80 адміністратыўных спраў на грамадзян, што пратэставалі супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим».