У Мэксыцы разьбіўся пасажырскі самалёт, на борце знаходзілася каля 100 чалавек

31 ліпеня ў мэксыканскім штаце Дуранга разьбіўся пасажырскі лайнэр кампаніі Aeroméxico. На борце знаходзілася 97 пасажыраў і 4 чалавекі экіпажу, піша BBC.

Кіраўнік штату Дуранга, напісаў у сваім твітэры, што здарэньне адбылося недалёка ад аэрапорту гораду Вікторыя дэ Дуранга, загінулых няма.

На месцы здарэньня працуюць ратавальнікі і мэдыкі.