Былы адвакат: Трамп ведаў пра сустрэчу сваіх людзей з Весяльніцкай

Майкл Коэн

Былы адвакат прэзыдэнта Дональда Трампа Майкл Коэн заявіў, што яго кліент ведаў загадзя пра сустрэчу ў чэрвені 2016 году памiж яго памочнікамі і расейскай дэлегацыяй, якая прапанавала дапамагчы яго выбарчай кампаніі.

Пра гэта паведамляюць амэрыканскія СМІ.

Коэн сьцьвярджае, што прысутнічаў, калі старэйшы сын Трампа, Дональд Трамп-малодшы, паведаміў пра гэта бацьку.

Паведамляецца, што Коэн гатовы заявіць пра гэта ў ходзе расьсьледаваньня спэцыяльнага адваката з нагоды меркаванага ўмяшаньня Расекі ў амэрыканскія выбары ў 2016 годзе. Раней Трамп адмаўляў, што яму было вядома загадзя пра сустрэчу.

У сходзе ў «Трамп-Таўэр» у Нью-Ёрку ўдзельнічалі сын Трампа, яго зяць Джарэд Кушнер, тагачасны старшыня кампаніі Пол Манафорт і ўплывовы расейскі юрыст Натальля Весяльніцкая.

Сустрэча адбылася ў сувязі з тым, што расейскі пасярэднік паабяцаў сыну Трампа прадставіць матэрыялы, якія «кампрамэтуюць» Гілары Клінтан — кандыдатку ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году.