Найбольшы кажан Эўропы жыве на беларускім Палесьсі. Унікальнае відэа Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Гіганцкая вячэрніца — адзін з найменей дасьледаваных беларускіх відаў кажаноў, бо звычайна селіцца ў цяжкадаступных месцах. Перад гэтым усяго адзін раз вячэрніцу бачылі ў Беларусі — у 1930 годзе. Мы правялі тры дні ў намётах сярод палескіх балотаў, каб пабачыць рэдкага кажана.