Служба бясьпекі Ўкраіны знайшла сярод баевікоў кампаніі Вагнера, якія ваявалі ў Сырыі, 11 грамадзян Беларусі. ВІДЭА

Крайні справа — Дзьмітрый Уткін (Вагнер) на навагоднім прыёме ў Крамлі ў кампаніі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна (у цэнтры).

СБУ апублікавала дасье на выкрытых баевікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі „Вагнера“, якія ваявалі ў Сырыі на баку прэзыдэнта Башара Асада.

У апублікаваным дасье ёсьць зьвесткі пра замежных грамадзян, якія прымалі ўдзел у сырыйскай вайне. У прыватнасьці, там згадваюцца 11 грамадзян Беларусі, 4 — Малдовы, па адным — Казахстану і Армэніі. Згадваюцца таксама двое грамадзянаў Сырыі, якія маюць падвойнае грамадзянства, у тым ліку і расейскае.