Мужчына, які сьлепне, выдаткаваў усе зьберажэньні на падарожжа мары. Відэа

Your browser doesn’t support HTML5

Мужчына, які сьлепне, выдаў усе грошы на падарожжа мары, пакуль ня страціў зрок

Альбан Тэсье даўно хварэе на запаленьне сятчаткі і хутка сьлепне: лекары баяцца, што неўзабаве ён зусім страціць зрок. Перад тым, як гэта здарыцца, мужчына вырашыў у адзіночку перасекчы саляную пустэчу ў Балівіі на вышыні 3650 м над узроўнем мора. Ён лічыць яе самым прыгожым месцам у сьвеце.