Беларусь сёлета на трэцім месцы на тэрыторыі былога СССР паводле росту цэнаў

Беларусь заняла трэцяе месца паводле росту спажывецкіх цэнаў у першай палове 2018 году, сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

Паводле вынікаў шасьці месяцаў цэны ў краіне павялічыліся на 2,9%.

На першых месцах:

  • Узбэкістан (6,3%)
  • Украіна (4,4%)

Як і ў Беларусі, на 2,9% вырасьлі цэны ў Эстоніі

Толькі ў чэрвені ў Беларусі цэны павысіліся на 0,4%.

Цэны ў Беларусі, сьнежань 2017