На поўначы Нямеччыны нападнік параніў нажом 14 чалавек

Мужчына параніў нажом 14 чалавек у прыгарадным аўтобусе ў горадзе Любэк на поўначы Нямеччыны.

Як паведамляе мясцовае выданьне Luebecker Nachrichten, двое з пацярпелых атрымалі цяжкія раненьні, астатнія — неглыбокія парэзы.

Нападнік затрыманы паліцыянтамі. Паводле ягоных паказаньняў на допыце, ён ва ўзросьце паміж 30 і 40 гадамі і зьяўляецца выхадцам з Ірану.