Pussy Riot выпусьцілі песьню пра добрага міліцыянта. Відэа

Адна з удзельніц Pussy Riot Вераніка Нікульшына ў судзе, 16 лпеня 2018 году

Група Pussy Riot апублікавала на сваім канале ў YouTube новы відэакліп пад назвай Track About Good Cop («Песьня пра добрага міліцыянта»). У кліпе маладыя людзі танчаць у форме супрацоўнікаў паліцыі і АМАП. Мяркуючы па сьнезе ў кадры, відэа было зьнятае даўно. Сярод аўтараў песьні і відэакліпу значыцца Надзея Талаконьнікава.

​У апісаньні да роліка Pussy Riot пералічылі дзевяць патрабаваньняў групы. Сярод іх — «вызваліць Алега Сянцова і іншых палітычных зьняволеных», «не саджаць людзей у турмы за лайкі і рэпост», «спыніць масавыя арышты на палітычных мітынгах» і «адмяніць 282 артыкул КК РФ».

15 чацьвёра ўдзельнікаў Pussy Riot — Пётар Вярзілаў, Вераніка Нікульшына, Вольга Курачова і Вольга Пахтусава — выбеглі ў паліцэйскай форме на поле стадыёну «Лужнікі» падчас фінальнага матчу чэмпіянату сьвету па футболе, дзе былі затрыманыя аховай і перададзеныя паліцыі. Група назвала сваю акцыю «Міліцыянт уступае ў гульню» і прымеркавала яе да 11-й гадавіны сьмерці паэта Дзьмітрыя Прыгава, аўтара цыклю вершаў «Апофеоз Милицанера». Pussy Riot таксама выдвнули патрабаваньні, якія ў большасьці пунктаў супадаюць зь сёньняшнімі.

Pussy Riot на поле падчас фіналу ЧС — 2018 ФОТАГАЛЕРЭЯ

У сераду суд у Маскве прызнаў усіх чацьвярых удзельнікаў акцыі вінаватымі «ў парушэньні правілаў паводзінаў гледачоў пры правядзеньні афіцыйных спартовых спаборніцтваў» і прызначыў ім максымальна магчымы тэрмін па гэтым артыкуле — 15 сутак арышту

Пазьней стала вядома, што дзеяньні акцыяністаў правяраюць на склад крымінальнага злачынства.

Расею абавязалі сплаціць Pussy Riot дзясяткі тысяч эўра