Pussy Riot выбеглі на поле ў фінале чэмпіянату сьвету

На пачатку другога тайму фінальнага матчу чэмпіянату сьвету ў футболе паміж Харватыяй і Францыяй гульня была спыненая, бо на поле выбеглі староньнія людзі ў паліцыйнай уніформе.

Невядомыя пасьпелі дабегчы да сярэдзіны поля, дзе іх дагналі службы аховы.

Pussy Riot на поле падчас фіналу ЧС — 2018 ФОТАГАЛЕРЭЯ

На старонцы расейскага фэмінісцкага панк-рок гурту Pussy Riot зьявілася інфармацыя пра тое, што гэта была акцыя пратэсту, якую зладзілі ўдзельніцы гурту.

Пасьля зьявілася відэа допыту затрыманых у пастарунку паліцыі.