Ізраіль нанёс самы маштабны дзённы ўдар па Хамас ад 2014 году

Ізраільскія войскі правялі самую маштабную дзённую паветраную атаку супраць палестынскай групоўкі Хамас ад часу апэрацыі «Непарушны скала» ў 2014 годзе. Удары былі нанесеныя пасьля таго, як ваяўнікі Хамас абстрэльвалі тэрыторыю Ізраілю ракетамі.

Ніводны з бакоў не паведамляе пра ахвяры. Паводле ізраільскіх уладаў, ваенна-паветраныя сілы Ізраілю разбамбілі 40 аб’ектаў Хамас у чатырох вайсковых комплексах ў сэктары Газы.

«Гэтыя напады сталі адказам на тэракты, учыненыя тэрарыстычнай арганізацыяй Хамас супраць ізраільскіх грамадзян», — цытуе выданьне Jerusalem Post кіраўніка прэс-службы ізраільскіх войскаў Ронэна Манэліса.