У Чылі да 15 гадоў турэмнага зьняволеньня кожны асуджаныя 8 адстаўных афіцэраў, датычных да забойства ў 1973 годзе музыкі Віктара Хары.
Хара быў прыхільнікам левага прэзыдэнта Сальвадора Альендэ, зрынутага ў выніку перавароту 11 верасьня 1973 году, які ўзначаліў генэрал Аўгуста Піначэт. Разам з тысячамі затрыманых прыхільнікаў Альендэ ён утрымліваўся на футбольным стадыёне ў Сантʼяга.
Празь некалькі дзён пасьля катаваньняў ён быў забіты. Гібель Хары выклікала абурэньне ў сьвеце, шэраг вядомых музыкаў прысьвяцілі яму свае песьні. Пасьля аднаўленьня дэмакратыі ў Чылі яго імем быў названы той самы стадыён у Сантʼяга.
Асуджаныя ў Чылі восем чалавек — непасрэдныя ўдзельнікі забойства Хары. Яшчэ адзін зь іх, Пэдра Барыентас, жыве ў ЗША. У 2016 годзе суд у Флорыдзе запатрабаваў ад яго выплаціць 28 мільёнаў даляраў сямʼі Хары ў якасьці кампэнсацыі. Гаворка ішла аб грамадзянскім працэсе, рашэньне аб экстрадыцыі Барыентаса ў Чылі для правядзеньня крымінальнага працэсу пакуль не прынятае.