Як у Расеі пратэставалі супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту. Відэа

Мітынг пратэсту ў Пскове

У гарадах Расеі прайшлі пратэсты супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту. Большасьць акцыяў арганізавалі штабы апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Сам палітык напярэдадні пакінуў Расею, заўважыўшы за сабой сачэньне і баючыся затрыманьня.

Урад Расеі ўнёс у Дзярждуму законапраект аб падвышэньні пэнсійнага ўзросту да 63 гадоў для жанчын і да 65 гадоў для мужчын.

У 47-мі з 83-х рэгіёнаў Расеі прагназаваны ўзрост дажываньня для мужчын меншы, чым прапанаваны пэнсійны.