Студэнтку ЭГУ на мяжы зьнялі зь цягніка

Анархістку Марфу Рабкову, якая накіроўвалася цягніком зь Вільні ў Беларусь, зьнялі зь цягніка, памежнікі забралі пашпарт, паведамляе сайт Вясна 96.

Забралі і квіток, не патлумачыўшы прычынаў. Па стане на 21 гадзіну, у Гудагаі ў дачыненьні да яе памежнікі праводзяць дагляд яе рэчаў.

Памежнік на пытаньні актывісткі аб прычынах затрыманьня адказаў: «Ня мы гэта вырашаем. Мы робім тое, што ад нас патрабуюць».

Яна ехала ў Менск пасьля сканчэньня сэсіі ў ЭГУ.

Раней супраць Марфы Рабковай была заведзеная справа у сувязі з тым, што яна нібыта заліла фарбай дзьверы Белтэлерадыёкампаніі, пазьней абвінавачаньні зьнялі. Марфу Рабкову ўжо неадначасова затрымлівалі на мяжы.