Пасажырка і кандуктарка ў Менску пабіліся пры дзіцяці. ВІДЭА

Ілюстрацыйнае фота

Вядомая блогерка Ганна Бонд выставіла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку відэа бойкі паміж пасажыркай і кандуктаркай у Менску. Бойка адбывалася ў прысутнасьці дзіцяці — як вынікае з размовы, гэта была дачка пасажыркі.

Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на «Мінсктранс», цяпер з нагоды здарэньня праводзіцца праверка.