Якім коштам можна дамагчыся закрыцьця сьвінарніка на месцы канцлягеру. Відэа

Your browser doesn’t support HTML5

Якім коштам у Чэхіі дамагліся закрыцьця сьвінарніка на месцы канцлягеру

Гісторыя мястэчка Леты ў Паўднёвай Чэхіі нагадвае сытуацыю з рэстаранам у Курапатах. Тут у гады Другой сусьветнай знаходзіўся канцэнтрацыйны лягер для цыганоў, а ў 70-я на ягоным месцы пабудавалі сьвінакомплекс. У Чэхіі ўрэшце ўдалося дамагчыся павагі да памятных мясьцінаў. Але на гэта пайшлі дзясяткі гадоў. Сьвінакомплекс быў зачынены толькі сёлета. Аднак дамова з уласьнікам сьвінакомплексу каштавала нямала.