Кітайскія вайскоўцы ў Менску рыхтуюцца да параду. ФАТАФАКТ

У парадзе на Дзень незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску ўпершыню возьмуць удзел вайскоўцы з Кітаю.

​Народна-вызваленчая армія Кітаю на парадзе будзе прадстаўлена атрадам ганаровай варты, створанай у сакавіку 1952 году. Вайскоўцы прыляцелі ў Менск дзьвюма групамі 24 і 25 чэрвеня і пачалі трэніроўкі. Фота БелаПАН.

Беларуская рота ганаровай варты раней ужо ўдзельнічала ў вайсковым сьвяце ў Пэкіне.

Упершыню ў вайсковым парадзе ў Менску будуць удзельнічаць жанчыны, кадэты і кітайцы

Вайсковы парад сёлета традыцыйна пройдзе на скрыжаваньні праспэктаў Машэрава і Пераможцаў. У ім будуць задзейнічаныя больш за 4 тысячы вайскоўцаў, а ў мэханізаванай калёне — больш за 200 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі.