У Судане адмянілі сьмяротны прысуд Нуры Хусэйн, асуджанай за забойства мужа. Суд замяніў сьмяротнае пакараньне на пяць гадоў турмы, паведамляе CNN.
Бацькі вырашылі выдаць Хусэйн замуж у 15 гадоў, але дазволілі скончыць школу. Зараз дзяўчыне 19 гадоў. У траўні 2018 года суд прызнаў яе вінаватай у забойстве 35-гадовага мужа і прысудзіў да павешаньня.
Асуджаную выдалі замуж сілком. Пасьля вясельля яна адмовілася ад сэксу з мужам, і ён яе згвалціў. Калі ён распачаў другую спробу, дзяўчына яго зарэзала. Пасьля забойства Хусэйн зьвярнулася па дапамогу да бацькоў, аднак яны зьвярнуліся ў паліцыю.
Пасьля прысуду ў інтэрнэце была разгорнутая кампанія #JusticeForNoura за адмену пакараньня. Рашэньне суда рэзка крытыкавалі ў ААН і ў Amnesty International.