Улады ЗША вярнулі больш за 500 дзяцей іх бацькам-мігрантам, з якімі яны былі разлучаныя з-за палітыкі «нулявой талерантнасьці», якая прадугледжвае падзел сем’яў нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у Злучаныя Штаты.
Як паведаміла міністэрства нацыянальнай бясьпекі, бацькам вярнулі 522 дзяцей, яшчэ 16 павінны вярнуць на працягу бліжэйшых сутак.
Усяго, паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя, у часовых прытулках пасьля разлучэньня семʼяў ўтрымлівалася больш за 2 тысячы дзяцей-мігрантаў.
У адпаведнасьці з палітыкай «нулявой талерантнасьці», якую адміністрацыя Дональда Трампа пачала праводзіць у апошні час, дарослых мігрантаў затрымлівалі і, як правіла, пакідалі пад вартай да суда, а дзяцей забіралі ад бацькоў. Гэтая практыка выклікала рэзкую крытыку праваабаронцаў, прэсы і апанэнтаў прэзыдэнта.
Пратэст супраць разлучэньня сем'яў нелегальных мігрантаў у ЗША, 22 чэрвеня 2019 году
20 чэрвеня Дональд Трамп падпісаў указ, згодна зь якім дзяцей будуць забіраць у дарослых мігрантаў, толькі калі ня будзе пацьверджана іх роднасная сувязь, або дарослыя будуць прадстаўляць пагрозу іх бясьпецы. Ва ўсіх іншых выпадках семʼі павінны ўтрымлівацца разам.