23 чэрвеня, выступаючы ў Лас-Вэгасе, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп яшчэ раз абараніў сваю жорсткую лінію ў дачыненьні да нелегальных імігрантаў, якія перасякаюць мяжу ЗША.
Таксама Трамп сказаў, што ва ўмовах росту эканомікі і зьніжэньня беспрацоўя да 3,8 адсотка, Злучаныя Штаты маюць патрэбу ў рабочых-імігрантах, але гэтыя людзі павінны прыбываць у краіну законным шляхам.
«Нам трэба, каб людзі да нас прыяжджалі, але гэта павінны быць людзі, якія любяць гэтую краіну, якія ў стане любіць гэтую краіну і сапраўды дапамагаць нам у тым, каб зрабіць Амэрыку зноў вялікай», — гэтыя словы прэзыдэнта ЗША цытуе Reuters.
Амэрыканцы прытэстуюць супраць разьдзяленьня сем'яў нелегальных імігрантаў, чэрвень 2018 году
Разам з тым палітыка «нулявой талерантнасьці» адміністрацыі Трампа, у выніку якой тысячы дзяцей былі разлучаны са сваімі бацькамі, якія незаконна перайшлі мяжу Мэксыкі і ЗША, падвяргаецца суровай крытыцы як з боку Дэмакратычнай партыі і грамадзкіх арганізацый унутры краіны, так і за мяжой.