Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэньне аб спыненьні падзелу дзяцей нелегальных мігрантаў з бацькамі на мяжы. Згодна з дакумэнтам, бацькоў і іх дзяцей, якія нелегальна перайшлі мяжу з ЗША, пасьля затрыманьня будуць разьмяшчаць разам.
Раней улады ЗША аб’явілі, што да нелегальных мігрантаў будзе прымяняцца палітыка так званай «нулявой талерантнасьці». У выніку дзяцей мігрантаў сталі забіраць у бацькоў на мяжы. Іх зьмяшчалі ў цэнтры часовага ўтрыманьня або ў прыёмныя семʼі. Улады патлумачылі свае дзеяньні тым, што дзяцей нельга адпраўляць у месцы пазбаўленьня волі, дзе знаходзяцца іх бацькі ў чаканьні рашэньня суда. Па дадзеных амэрыканскіх СМІ з пачатку траўня да пачатку чэрвеня на мяжы з Мэксыкай былі разлучаныя з семʼямі больш за дзьве тысячы дзяцей.
Пасьля падпісаньня ўказа Трамп адзначыў, што палітыка «нулявой талерантнасьці» ў адносінах да нелегальных мігрантам будзе працягнутая. Па дадзеных CNN, уплыў на рашэньне прэзыдэнта магла аказаць яго жонка Мэланія Трамп. Дачка прэзыдэнта Іванка падзякавала Трампу за падпісаньне ўказа.