Трамп пацьвердзіў: у нелегальных мігрантаў трэба забіраць дзяцей

Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў 19 чэрвеня, што перакананы ў неабходнасьці забіраць дзяцей у нелегальных мігрантаў, каб прыцягнуць нелегалаў да адказнасьці.

Раней шэраг розных палітыкаў (як дэмакратаў, так і рэспубліканцаў) і вядомых амэрыканцаў крытыкавалі адміністрацыю Дональда Трампа за «палітыку нулявой талерантнасьці» ў дачыненьні нелегальных мігрантаў, у межах якой бацькоў і дзяцей разьдзялялі пры нелегальных спробах перабрацца з Мэксыкі ў ЗША. Прыхільнікі Трампа спасылаюцца на тое, што так прадугледжана законамі.

Мэланіі Трамп «ненавісна бачыць» падзел семʼяў нелегальных мігрантаў

Бацькоў цяпер затрымліваюць, а дзяцей зьмяшчаюць у адмысловыя цэнтры ўтрыманьня да рашэньня аб дэпартацыі, хоць раней бацькі і дзеці былі разам падчас працэсу дэпартацыі. За шэсьць тыдняў новай палітыкі разлучылі каля дзьвюх тысяч сем’яў.

Архіўнае фота

Дональд Трамп заявіў, што бачыць тры рашэньні праблемы: поўнае адкрыцьцё межаў або крымінальны перасьлед бацькоў, а таксама магчымасьць дэпартаваць сем’і разам, бо «нашая мяжа не абароненая», а сытуацыя з кантрабандай дзяцей і жанчын «найгоршая за ўвесь час».

Ён таксама абвінаваціў СМІ ў тым, што яны «дапамагаюць кантрабандыстам» сваёй падачай матэрыялаў на тэму разьдзяленьня сем’яў, а Мэксыку — у бязьдзеяньні ў справе спыненьня нелегальнай міграцыі.

«Я не хачу падвяргаць людзей судоваму перасьледу — я не хачу, каб яны прыяжджалі», — заявіў Трамп, адзначыўшы, што дадатковая колькасьць судзьдзяў для разгляду справаў нелегалаў, бо гэта можа прывесьці да большай карупцыі.