У Бычкі, да Быкава

Your browser doesn’t support HTML5

На радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі, дзейнічае музэй пісьменьніка. У новай хаце, пабудаванай на месцы той, якая памятае Быкава. Але ў пары сотнях мэтраў ад музэю цудам захаваўся сапраўды ўнікальны дом. Будынак пачатковай школы, дзе будучы клясык атрымлівае свае першыя веды. Гэты дом мог проста спарахнець і разваліцца. Але некалькі гадоў таму тры чалавекі яго купілі. Гэта грамадзкі дзяяс Юры Меляшкевіч, журналіст Алесь Кіркевіч ды архітэктар Юрась Ліфшыц. Гэтыя людзі выратавалі быкаўскую школу ад зьнікненьня. Ужо трэці год ў быкаўскай школе праводзяцца летнія лягеры. Маладыя людзі з усёй Беларусі з’яжджаюцца, каб папрацаваць на аднаўленьні старога дому.