Расея «амніставала» тры малочныя прадпрыемствы Беларусі 

Беларускае малако

Рассельгаснагляд ад 17 чэрвеня здымае забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў.

У прыватнасьці, дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі Тураўскаму малочнаму камбінату, Лідзкаму малочна-кансэрваваму камбінату і «Мазырскім малочным прадуктам».

«Рашэньне прынятае пад гарантыі беларускага боку, а таксама пры ўмове лябараторнага маніторынгу прадукцыі цягам месяца ад моманту аднаўленьня паставак», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

«Малочная вайна» Расеі зь Беларусьсю: нізкая якасьць прадукцыі ці замах на перапрацоўчыя прадпрыемствы?

Усе пастаўкі малочнай прадукцыі будуць заставацца на ўзмоцненым лябараторным кантролі з боку Рассельгаснагляду. Расейскія кантралёры маюцца зрабіць ня меней за 10 пробаў «па ўсіх групах рызыкі» для кожнага прадпрыемства.