Прэс-служба прэзыдэнта Беларусі пацьвердзіла правядзеньне 19 чэрвеня ў Менску пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавету так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, паведамляе БелаПАН.
Уладзімір Пуцін наведае Беларусь 19 чэрвеня з афіцыйным візытам і правядзе перамовы з прэзыдэнтам Беларусі. У часе сустрэчы ў вузкім складзе кіраўнікі дзяржаў «абмяркуюць стан і пэрспэктывы разьвіцьця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеяньне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках». Затым яны возьмуць удзел у пасяджэньні Вышэйшага дзяржсавету так званай саюзнай дзяржавы.
Абмінаючы Менск. Пра сымбалічнасьць візытаў Уладзімера Пуціна
Гэта першая замежная паездка Ўладзіміра Пуціна пасьля інаўгурацыі быў у Аўстрыю. Пазьней ён наведаў Кітай і толькі пасьля гэтага ў Беларусь. Тым самым расейскі лідэр парушыў шматгадовую традыцыю ладзіць першы замежны візыт на новай пасадзе ў Беларусь.