ЗША заявілі пра новую «акустычную атаку» на дыпляматаў у Гаване

Амбасада ЗША паведаміла пра новы выпадак невядомай хваробы ў сваёй супрацоўніцы ў Гаване. У яе выяўленыя сымптомы так званай «акустычнай атакі». Паведамленьне пра гэта апублікавана на сайце Міністэрства замежных спраў Кубы. У ім гаворыцца, што кубінскія ўлады ня мелі доступу да пацярпелай.

Улетку 2016 гады амэрыканскія дыпляматы сталі скардзіцца на млоснасьць, галаўныя болі і частковую страту памяці. З падобнымі скаргамі зьвярнуліся і некаторыя супрацоўнікі амбасады Канады. Экспэрты мяркуюць, што гэта магло быць выклікана узьдзеяньнем ультрагукавых або інфрачырвоных хваляў. Аднак іх крыніца да гэтага часу ня выяўленыя. Дзярждэпартамэнт ЗША адклікаў на радзіму больш за палову супрацоўнікаў дыпмісіі.

Улады Кубы дачыненьне да інцыдэнту адмаўляюць.

На днях стала вядома пра эвакуацыю двух амэрыканскіх дыпляматаў з консульства ў кітайскім горадзе Гуанчжоў. Улады ЗША лічаць, што дыпляматы таксама трапілі пад «акустычныя атакі». У Міністэрстве замежных спраў Кітаю пасьля праверкі заявілі, што не выявілі крыніц «акустычнай атакі».