Пратэстоўцы ў Курапатах: адзін з уласьнікаў «Поедем поедим» прыехаў у рэстарацыю. ФОТАФАКТ

У гэтым чалавеку пратэстоўцы пазналі Барыса Сурыса

Трое матацыклістаў спрабавалі сёньня патрапіць у рэстарацыю «Поедем поедим» каля Курапатаў. Сярод іх быў чалавек, якога пратэстоўцы прынялі за Барыса Сурыса — аднаго з уладальнікаў. Пачалася патасоўка з актывістамі, матацыклістам не далі праехаць на тэрыторыю рэстарацыі і яны зьехалі.

Як і ўчора, пратэстоўцы ў Курапатах не прапускаюць транспарт, які прыяжджае ў рэстарацыю «Поедем поедим», пабудаваную каля ўрочышча Курапаты.

У адным з матацыклістаў, якія спрабавалі патрапіць на тэрыторыі рэстарацыі сёньня, апазналі Барыса Сурыса. Ён зьяўляецца адным з уладальнікаў «Поедем поедим».

Каб у рэстарацыю нельга было трапіць з іншых бакоў, актывісты перагароджваюць магчымыя пад'езды.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў