Бібліятэкара БДЭУ звальняюць за тое, што чытаў кнігі ў працоўны час

Your browser doesn’t support HTML5

Бібліятэкара БДЭУ звальняюць за тое, што чытаў кнігі ў працоўны час

Філёлягу Ўладзімеру Буданаву, які прапрацаваў у бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту 19 гадоў, не працягнулі кантракт. Ён кажа, што дырэктар бібліятэкі неаднаразова рабіў яму вымовы і заўвагі за чытаньне кніг на працоўным месцы.

Кіраўнік юрыдычнай службы ўнівэрсытэту Мікалай Вярбіцкі сьцьвярджае, што Буданаву не працягнулі працоўны кантракт, бо «ў яго было парушэньне працоўнай дысцыпліны». Паводле юрыста, бібліятэкар карыстаўся працоўным кампутарам для таго, каб наведваць сайты, «тэматыка якіх не зьвязаная зь яго працай». Ён дадаў, што, верагодна, гэта былі сайты знаёмстваў.

Уладзімер Будаваў пацьвердзіў, што на працоўным кампутары карыстаецца сацыяльнай сеткай Facebook. Паводле яго, тымі ці іншымі сацыяльнымі сеткамі на працы карыстаецца большасьць супрацоўнікаў установы.