Ужо сёньня: у гэты дзень выйшаў раман Джорджа Оруэла «1984»

Брытанскі пісьменьнік Джордж Оруэл

Падзеі 8 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Дзень у гісторыі

1924 — зьезд былых сябраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску канстатаваў самароспуск партыі.

1949 — выйшаў у сьвет знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984»

1958 — у Беластоку заснаванае беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа».

1967 — у Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музэю Якуба Коласа.

У гэты дзень нарадзіліся

1881 — Віктар Зелязей, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч

1894 — Сямён Вальфсон, філёзаф, літаратуразнавец, пэдагог. Адзін з ідэолягаў цкаваньня «нацдэмаў» у БССР у пачатку 1930-х гадоў.

1986 — Сяргей Крывец, беларускі футбаліст.

У памяці

1956 — памёр Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзяяч, паэт, сябра «Віленскага фотаклюбу» Яна Булгака.

1991 — памёр Уладзімір Шахавец, беларускі перакладнік і пісьменьнік.