У Гомлі 234 пасажыраў эвакуявалі з чыгуначнага вакзалу

2 чэрвеня а 7.41 на лінію 102 патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што чыгуначны вакзал Гомля замінаваны. Супрацоўнікі міліцыі апэратыўна эвакуявалі з двух будынкаў вакзалу 234 чалавекі.

Гомельскі аддзел унутраных справаў на транспарце абсьледаваў усю тэрыторыю. Выбуховых прыстасаваньняў не знайшлі.

Падчас вышуку было высьветлена, што паведамленьне аб замінаваньні паступіла ад непрацоўнага гомельца 1979 году нараджэньня. Высьвятляюцца абставіны, паведамляе БЕЛТА.