Як жанчына стала мільянэркай, адначасова выхоўваючы 14 дзяцей. Відэа

Ілюстрацыйнае фота

Тамі Умэл зь Вірджыніі, ЗША, прыняла іслам у 15 год. Калі яна пабралася шлюбам і нарадзіла дзяцей, задумалася: на што жыць, калі зь яе мужам нешта здарыцца? Так Тамі арганізавала Shea Terra Organics — бізнэс па продажу арганічнай касьметыкі. Сёньня яна мільянэрка, а яе дзеці атрымліваюць прэстыжную адукацыю.