У Менску зьявіўся помнік «Сумленьню камунальных службаў». Фатафакт

Ілюстрацыйнае фота

У адным з двароў Першамайскага раёну Менску зьявілася імправізаваная «магіла» з подпісам «Сумленьне камунальных службаў». Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку жыхар дома.

​«Магіла» ўзьнікла на месцы, дзе зусім нядаўна была клюмба з кветкамі. Цяпер замест клюмбы — роўненькая тратуарная плітка.

Яна таксама зроблена з тратуарнай пліткі і стаіць літаральна ля пад’езда. На магіле — сьвечка, букет бэзу і шыльда з надпісам «Сумленьне камунальных службаў. 22.03.1991-29.05.2019. Вечная памяць».