Эўразьвяз не прызнаў вынікі выбараў у Вэнэсуэле і рыхтуе санкцыі

Ніклас Мадура

ЭЗ заклікаў улады Вэнэсуэлы правесьці паўторныя прэзыдэнцкія выбары, заявіўшы, што галасаваньне, якое прайшло раней у гэтым месяцы, не адпавядала базавым дэмакратычным стандартам, не было ані сумленным, ані свабодным.

Пераможцам выбараў стаў дзеючы прэзыдэнт Нікаляс Мадура. Асноўныя апазыцыйныя сілы байкатавалі галасаваньне, заявіўшы аб няроўных умовах і магчымых масавых фальсыфікацыях з боку ўладаў.

У заяве міністраў замежных спраў краін ЭЗ, прынятай у панядзелак на сустрэчы ў Брусэлі, гаворыцца, што Эўразьвяз можа ўвесьці новыя санкцыі супраць Вэнэсуэлы. Падкрэсьліваецца, што яны будуць уведзеныя супраць асоб з атачэньня Мадуры і не закрануць вэнэсуэльскі народ.

Раней аб непрызнаньні вынікаў выбараў у Вэнэсуэле заявілі ЗША. Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Нікласа Мадуру з перамогай на выбарах.