Фінал Лігі чэмпіёнаў у найгарачэйшых фота Reuters

Гулец «Лівэрпулю» Мухамэд Салах атрымаў траўму пляча падчас сутыкненьня з капітанам «Рэалу» Сэрхіё Рамасам

 Садыё Манэ забівае першы і адзіны лівэрпульскі гол у браму «Рэалу» 

Гэты гол Карыма Бэнзэма («Рэал» (Мадрыд)) пазьней не залічаць праз «офсайд»

Вось так гулец «Рэалу» (Мадрыд) Гарэт Бэйл забіў свой першы гол

Брамнік ангельскага «Лівэрпулю» Лёрыс Карыюс назірае за вынікам удару гульца «Рэалу» (Мадрыд) Гарэта Бэйла.

Гулец «Рэалу» (Мадрыд) Гарэт Бэйл цалуе кубак Лігі чэмпіёнаў. Гарэта Бэйла назвалі найлепшым гульцом фінальнага матча

Брамнік ангельскага «Лівэрпулю» Лёрыс Карыюс праходзіць побач з Кубкам эўрапэйскіх чэмпіёнаў, які ў 2018 ягоная каманда прайграла «Рэалу».

«Рэал» (Мадрыд) сьвяткуе перамогу над «Лівэрпулем» у фінале Лігі чэмпіёнаў. Каманда ўжо 13 разоў выігрывала Кубак. У 2018-м — трэці раз запар.

Заўзятар ангельскага «Лівэрпулю» сумуе на кіеўскай плошчы пасьля паразы каманды ў фінале Лігі чэмпіёнаў.

Заўзятары «Рэалу» (Мадрыд) сьвяткуюць на кіеўскіх вуліцах перамогу каманды ў фінале Лігі чэмпіёнаў