Лідзкія кеды цяпер з гербам Вялікага Княства Літоўскага. Фотафакт

Лідзкая абутковая фабрыка вырабіла кеды з выявай герба Калюмны разам з LSTR Adzieńnie. «Магчыма, гэта адна з лепшых калабарацый году», — піша LSTR Adzieńnie на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Герб «Калюмны» — адзін зь дзяржаўных сымбаляў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.