Трамп зноў абнадзеіў КНДР

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп дапусьціў, што амэрыкана-паўночнакарэйскі саміт можа адбыцца e заплянаваны тэрмін/

Ягоныя словы цытуе агенцтва Reuters.

Напярэдадні Трамп адмяніў саміт, які павінен быў адбыцца 12 чэрвеня ў Сынгапуры. У пасланьні на імя Кім Чэн Ына ён спаслаўся на «адкрытую варажнечу», прадэманстраваную лідэрам Паўночнай Карэі ў апошніх заявах.

У адказ КНДР заявіла, што ўсё роўна гатовая да перамоваў «дзе заўгодна і калі заўгодна», піша Reuters.

Афіцыйны Пхэньян падкрэсьліў, што так ці іначай хоча «вырашыць праблемы» з ЗША.


Паўночная Карэя ня страціла надзеі на перамовы з ЗША