Экспэртыза Свабоды: "Наша ніва" цалкам сыходзіць у інтэрнэт

Your browser doesn’t support HTML5

Супраць «Нашай нівы» ваявалі і цар, і сёньняшняя ўлада. Цяперашняя «Наша ніва» закрывае папяровую вэрсію сама. Ці сьніў такое Купала і ці ўхваліў бы? «Наша ніва» пацьвердзіла: папяровай газэце канец, сайт будзе жыць. Пра гэта разважаюць і спрачаюцца рэдактар адноўленай у 1990 годзе «Нашай нівы» Сяргей Дубавец і цяперашні рэдактар, але ўжо толькі сайту «Нашай нівы» Ягор Марціновіч. Вядзе перадачу Дзьмітры Гурневіч.