Гішпанскі рэпэр, якога чакала турма за зьнявагу караля і «праслаўленьне тэрарызму», зьбег у Бэльгію

Кароль Гіішпаніі Фэліпэ IV -- адзін з тых, каму пагражаў ў сваіх тэкстах рэпэр Вальтонік (Valtonyc)

Хасэ Мігель Арэнас, рэпэр з выспы Мальёрка, вядомы пад артыстычным псэўданімам Вальтонік (Valtonyc), зьбег з Гішпаніі, пакуль разглядалася ягоная апэляцыя супраць судовага рашэньня. Пра гэта паведаміла выданьне La Vanguardia.

Выданьне таксама паведамляе са спасылкай на тэлеканал TV3, што Арэнас накіраваўся ў Бэльгію.

Арэнас быў асуджаны на тры з паловай гады турмы. Суд вырашыў, што ў ягоных тэкстах, сярод іншага, утрымлівалася ўхвала тэрарыстычнай групоўкі ETA, а таксама паклёп і пагрозы на адрас каралеўскай сям’і і шэрагу гішпанскіх палітыкаў. Як пісала гішпанская газэта El Pais, суд у сваім рашэньні падкрэсьліў, што ў песьнях Valtonyc «ухваляюцца ня толькі палітычныя мэты, але таксама і гвалтоўныя сродкі, якімі карыстаюцца тэрарыстычныя арганізацыі».

Адвакаты Арэнаса заяўлялі, што судовае рашэньне парушае права іх кліента на свабоду выказваньня.