У Крыме затрымалі дэлегата Курултаю крымскататарскага народу 

Паліцыя ў анэксаваным Расеяй Крыме, люты 2018 году

У анэксаваным Расеяй Крыме супрацоўнікі паліцыі затрымалі дэлегата Курултаю крымскататарскага народу Асана Эгіза. Пра гэта паведамляюць «Крым.Реалии».

Паводле інфармацыі выданьня, машыну Эгіза спынілі супрацоўнікі дарожна-паставой службы, яго пасадзілі ў службовы аўтамабіль і павезьлі ў невядомым кірунку. У мясцовым упраўленьні Фэдэральнай службы бясьпекі заявілі, што да іх не дастаўлялі крымскататарскага актывіста.

Пасьля расейскай анэксіі ў Крыме пачасьціліся ператрусы і арышты актывістаў крымскататарскага нацыянальнага руху, а таксама крымскіх мусульман, якіх падазраюць у сувязях з забароненай у Расеі арганізацыяй «Хізб ут-Тахрыр».