Вашынгтон і Сэул дамагаюцца ўдзелу КНДР у саміце з ЗША

Дзяржсакратар ЗША Пампэа падчас сустрэчы зь Кім Чэн Ынам у Пхэньяне

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правялі тэлефонную размову і абмеркавалі, як забясьпечыць удзел Паўночнай Карэі ў саміце паміж Трампам і кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам.

Неабходнасьць у гэтым узьнікла пасьля таго, як Паўночная Карэя прыгразіла выйсьці з перамоваў на высокім узроўні з Сэулам. Як паведамляе канцылярыя прэзыдэнта Паўднёвай Карэі, Мун Чжэ Ян і Трамп гаварылі па тэлефоне 20 хвілін і абмяняліся думкамі аб апошніх жэстах Паўночнай Карэі.

«Абодва лідэры будуць шчыльна і няўхільна працаваць для пасьпяховага правядзеньня саміту Паўночнай Карэі — ЗША, які 12 адбудзецца 12 чэрвеня, уключна з маючым адбыцца самітам Паўднёвай Карэі і ЗША», — гаворыцца ў заяве.

Мун і Трамп и Трамп маюць намер сустрэцца ў аўторак у Вашынгтоне, перад тым, як паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын сустрэнецца з Трампам 12 чэрвеня ў Сынгапуры.

Хоць гістарычны міжкарэйскі саміт у канцы красавіка выклікаў надзеі на замірэньне, Паўночная Карэя ў апошнія дні рэзка зьмяніла свой тон. Галоўны перамоўшчык ад Паўночнай Карэі Ры Сон Гвон заявіў у чацьвер, што ня будзе весьці перамовы з Паўднёвай Карэяй, у сувязі з правядзеньнем сумесных амэрыкана-паўднёвакарэйскіх вучэньняў у Паўднёвай Карэі пад назвай Max Thunder. Ён таксама пагражаў адмовіцца ад правядзеньня сустрэчы на вышэйшым узроўні паміж Злучанымі Штатамі і КНДР.