Амбасада Беларусі на Кубе высьвятляе, ці былі беларускія грамадзяне сярод ахвяраў авіякатастрофы

Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнікі беларускай дыпляматычнай місіі на Кубе ўдакладняюць, ці знаходзіліся на борце самалёта, які разьбіўся, грамадзяне Беларусі.

Такую інфармацыю са спасылкай на амбасаду агучылі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

Самалёт Boeing 737 авіякампаніі Cubana de Aviacion разьбіўся пры ўзьлёце ў аэрапорце Гаваны. На борце знаходзілася больш як сто пасажыраў.

Самалёт ляцеў з Гаваны ў Альгін. Ён упаў празь некалькі хвілінаў пасьля ўзьлёту.



На Кубе пры ўзьлёце разьбіўся «Боінг-737» з сотняй пасажыраў. Відэа